Toseland

Джэймс Тоўсланд нарадзіўся 5 кастрычніка 1980 года ў Англіі. 2001-2007 - ганяў у Superbike, дзе двойчы станавіўся чэмпіёнам (2003, 2007). З 2008 выступае ў MotoGP за каманду Yamaha Tech 3. Нумар байка - 52.

Афіцыйны сайт пілота: jamestoseland.com

15.08.2008

Тоўсланд упэўнены ў Michelin

Французскі шыннік у мінулых Гран Пры не дазволіў сваім кліентам пазмагацца за высокія месцы на фінішы і пакуль саступае свайму канкурэнту Brigestone па якасьці гумы. Але Джэймс Тоўсланд прызывае пачакаць з высновамі і паглядзець што будзе ў Чэхіі. Англічанін упэўнены, што Michelin зможа адыграцца ў Брно. Джэймс Тоўсланд: “У нас была нарада з Michelin, і я ўпэўнены, што яны адыграюцца. Яны ведаюць, што трэба зрабіць, каб…

21.07.2008

Росі перамагае ў Лагуна Сэка

Нягледзячы на дамінаваньне Кэйсі Стоўнэра падчас усяго ўік-энда, перамогу атрымаў Валянціно Росі. Стоўнэр навязаў італьянцу жосткую барацьбу ў першай палове гонцы, але недарэчная памылка падчас чарговай атакі не дазволіла Кэйсі падняцца вышэй другой прыступкі п’едысталу. Валянціно Росі безпамылкова правёў гонку і па праву перамог. Трэцім у чарговы раз апынуўся аўстраліец Крыс Вэрмюлен на Suzuki.