San Marino
Гран Пры Сан Марыно. Місано

Трэк Мізано, разьмешчаны непадалёк ад Рыміні, быў сканструяваны ў 1972 году, у канцы 1980-х трэк сыходзіць са сцэны рэгулярных Італьянскіх чэмпіянатаў і, зьведаўшы змены і мадыфікацыі, вяртаецца ў каляндар MotoGP у 2007.
Аўтадром месьціць каля 60 000 гледачоў. Трэк мае працягласць 4200 метраў і ўключае ў сябе 5 левых і 9 правых паваротаў, працягласьць самага доўгага прамога ўчастку - 565 метраў.
Гран Пры Сан Марыно. Чарговае падзеньне Стоўнэра — чарговая перамога Росі
Ізноў Валі ўпэўнена перамагае пасьля падзеньня Кэйсі. Стоўнэр удала стартаваў і пачаў ухадзіць у адрыў ад Росі, але нечаканае падзеньне ў павароце перакрэсьліла надзеі аўстралійца і на перамогу ў гонцы і на тытул у чэмпіянаце.



