
Дані Педроса нарадзіўся 29 верасьня 1985 у Сабадэль, Гішпанія.
У 2003 году выйграў чэмпіёнскі тытул у класе 125cc, а ў 2004 і 2005 гадах у класе 250cc. Дані самы малады чэмпіён міру ў класах 150 cc і 250 cc.
Дані Педроса выступае за каманду Repsol Honda Team пад нумарам 2.
27.10.2008
На фінальным этапе MotoGP сезону 2008 года ў Валенсіі перамог Кэйсі Стоўнэр, які дамінаваў напрацягу ўсяго ўік-энда. Другім прыйшоў да фінішу гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda. Трэцім фінішаваў новы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі.
20.10.2008
Што думаюць аб гонцы прызёры Гран Пры Малайзіі? Вашай увазе прэс-канфэрэнцыя трох лепшых гоншчыкаў па выніках гонкі.
Валянціна Росі: “Гонка праходзіла ў неверагодных умовах - стаяла жудасная сьпякота! Мне дапамагло тое, што ўзімку мы шчыльна папрацавалі з нашым Yamaha M1 на гэтым трэку і добра вывучылі яго павароты і асаблівасьці. Таксама пры падрыхтоўцы да гонкі камандзе [...]
20.07.2008
Гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda прыняў рашэньне пакінуць Гран Пры ЗША. Пэдроса ўдзельнічаў у першых двух практыках на этапе ў Лагуна Сека ў пятніцу, але выступаў дрэнна – боль моцна мяшала нягледзячы на ўсё абязбольвальныя, якія давалі яму лекары.