
Хорхе Лорэнцо нарадзіўся 4 красавіка 1987 у Пальма дэ Мальёрка, Гішпанія. У 2006 і 2007 гадах выйграў чэмпіёнскія тытулы ў класе 250cc.
Хорхе Лорэнцо выступае за каманду Fiat Yamaha Team пад нумарам 48.
Лорэнцо дэбютаваў у чэмпіянаце на сваё пятнадцацігоддзе, у другі дзень кваліфікацыі Гран Пры Гішпаніі 2002 ў класе 125cc (яму прыйшлося прапусціць пятніцу, бо ён не быў дапушчаны). На подыўме ў яго заўсёды за шчакой лядзяш, бо яго асабісты спонсар - Chupa Chups. Лорэнцо быў пераважна моцны ў Чэмпіянаце міру 2007 гады ў класе 250cc (ён перамог у першых шасьці гонках сезону запар, усюды стартуючы з поула).
Перамога Хорхе ў Мізано ў 2007 году (Гран Пры Сан Марына) была для яго 16-тай у класе 250сс, зь ёй ён стаў самым пасьпяховым гішпанскім гоншчыкам у класе 250 cc усіх часоў (на адну перамогу менш у Дані Педросы і Сіта Понса).
У 2008 годзе Хорхе Лорэнцо перайшоў у клас MotoGP у каманду Fiat Yamaha Team, яго напарнікам стаў Валянціна Росі. Пасьля вельмі моцнага старту сезону шэраг падзеньняў і траўм нападкалі маладога гішпанца, не дазваляючы раскрыць яго патэнцыял.
15.09.2008
Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.
26.07.2008
Хорхе Лорэнцо часова страціў здольнасьць самастойна хадзіць. Дзесяць наступных дзён гішпанец правядзе на бальнічнай койцы спакаваны ў сталёвыя брэкеты. Падзеньне на Гран Пры Злучаных Штатаў у Лагуне Сэке абыйшлося яму нават даражэй, чым звычайна: Хорхе зламаў тры пальцы на левай назе, а гэта значыць, што ён не зможа трэніравацца падчас “летніх вакацыяў” Чэмпіянату.
З Каліфорніі пілота [...]
21.07.2008
Нягледзячы на дамінаваньне Кэйсі Стоўнэра падчас усяго ўік-энда, перамогу атрымаў Валянціно Росі. Стоўнэр навязаў італьянцу жосткую барацьбу ў першай палове гонцы, але недарэчная памылка падчас чарговай атакі не дазволіла Кэйсі падняцца вышэй другой прыступкі п’едысталу. Валянціно Росі безпамылкова правёў гонку і па праву перамог. Трэцім у чарговы раз апынуўся аўстраліец Крыс Вэрмюлен на Suzuki.