02.03.2009
Марко Меландры і яго новая каманда Hayate Racing дэбютавалі на начных тэстах у Катары. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасьці Kawasaki ўсё ж здолела прадаставіць свой Kawasaki ZX-RR для ўдзелу у сезоне MotoGP 2009. Новаствораная Hayate Racing Team, якая атрымала байк ад вытворцы, будзе кіравацца Ічыро Ёдай (Ichiro Yoda), японскім ветэранам мотопраектаваньня.
27.02.2009
Kawasaki, якая заявіла аб сваім сыходзе з каралеўскіх матагонак, усё ж застанецца ў MotoGP, дзякуючы дамове з Dorna Sports. Будзе выстаўлены толькі адзін байк з баявым гоншчыкам Марко Меландры.
05.01.2009
Нечаканае паведамленьне з паддокаў: Kawasaki сыходзіць з MotoGP!
Паводле некалькіх крыніцаў, дрэнныя эканамічныя паказчыкі прымушаюць Kawasaki зьмяняць прыярытэты. Пасьля шасьці гадоў пасьпяховага дужаньня за Гран Пры, зялёныя змушаныя зачыніць вялікую частку выдатковых гоначных праектаў.
20.08.2008
Былы чэмпіён ў класе 250cc, Марко Меландры, пацьвердзіў падпісаньне кантракта з камандай Kawasaki на 2009 год. Астатак сезону 2008 італьянец правядзе ў Ducati. Нягледзяцы на хуткую адстаўку, Марко запэўніў зрабіць усё магчымае, каб нарэшце паказаць дастойны вынік у наступных шасьці Гран Пры.
13.08.2008
Пілот Kawasaki Энтані Ўэст плянуе палепшыць сваю пазыцыю ў агульным заліку MotoGP 2008.
Энтані Ўэст: “Першая палова сезону мне яўна не ўдалася, і на перапынак я сыходзіў у засмучаных пачуцьцях. Але адпачыўшы з сям’ёй дома ў Аўстраліі я трохі ачуўся і змог добра падумаць, чаму так адбываецца - а гэта тое, чаго мне як раз бракавала [...]
24.07.2008
Джон Хопкінс з Kawasaki Racing у апошнім этапе MotoGP не ўдзельнічаў, гоячы раны пасьля падзеньня ў Асэне. Тым не менш, пілот не выпусьціў магчымасьці паглядзець хатнюю гонку з трыбун, дзе і быў ашчасліўлены нечаканым падарункам.
Прадстаўнікі амерыканскага атэлье Specialized bicycles, які займаецца вырабам прафэсійных спартовых ровараў для гоначных каманд, прыпаднесьлі яму ў падарунак дакладны аналяг тых [...]
20.07.2008
Кэйсі Стоўнер упэўнена паказаў лепшы час ў кваліфікацыі, нашмат апярэдзіўшы Росі. Хуткасьць Ducati абяцае легкую гонку для аўстраліўскага пілота.