Hopkins

24.07.2008

Хопкінсу падаравалі ровар

Джон Хопкінс з Kawasaki Racing у апошнім этапе MotoGP не ўдзельнічаў, гоячы раны пасьля падзеньня ў Асэне. Тым не менш, пілот не выпусьціў магчымасьці паглядзець хатнюю гонку з трыбун, дзе і быў ашчасліўлены нечаканым падарункам.
Прадстаўнікі амерыканскага атэлье Specialized bicycles, які займаецца вырабам прафэсійных спартовых ровараў для гоначных каманд, прыпаднесьлі яму ў падарунак дакладны аналяг тых [...]

21.07.2008

Росі перамагае ў Лагуна Сэка

Нягледзячы на дамінаваньне Кэйсі Стоўнэра падчас усяго ўік-энда, перамогу атрымаў Валянціно Росі. Стоўнэр навязаў італьянцу жосткую барацьбу ў першай палове гонцы, але недарэчная памылка падчас чарговай атакі не дазволіла Кэйсі падняцца вышэй другой прыступкі п’едысталу. Валянціно Росі безпамылкова правёў гонку і па праву перамог. Трэцім у чарговы раз апынуўся аўстраліец Крыс Вэрмюлен на Suzuki.