Honda

12.08.2008

Нікі Хэйдэн па-за гульнёй!

Гоншчык Repsol Honda Нікі Хэйдэн прапусьціць этап у Брно. Прычына банальная - Нікі надта няўдала правёў летнія вакацыі, атрымаўшы траўму падчас чэмпіянату X Games. На практыцы амерыканец кепска прызямліўся пасьля чарговага скачку і пашкодзіў стапу правай нагі. Вэрдыкт дактароў не абрадваў Хэйдэна: каб пазбегнуць наступных ускладненьняў, Нікі зможа вярнуцца на трасу толькі ў канцы жніўня на Гран Пры Сан Марына.

28.07.2008

Honda запусьціць трэці завадскі байк

Пілот San Carlo Honda Gresini Шынья Накано на гонцы ў Чэхіі атрымае ў сваё распараджэньне завадскую Honda, такую ж, як у пілотаў Repsol Honda. Гэта стане часткай праграмы па распрацоўцы новага байка-сатэліта на сезон 2009, у якім прыме ўдзел японскі гоншчык.
Фаўста Грэзіні: «Шынья сапраўды атрымае новы матацыкл да Брно. Ён прымае ўдзел у распрацоўцы новага [...]

20.07.2008

Пэдроса прапусціць гонку

Гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda прыняў рашэньне пакінуць Гран Пры ЗША. Пэдроса ўдзельнічаў у першых двух практыках на этапе ў Лагуна Сека ў пятніцу, але выступаў дрэнна – боль моцна мяшала нягледзячы на ўсё абязбольвальныя, якія давалі яму лекары.

20.07.2008

Гран Пры ЗША (Лагуна Сека). Кваліфікацыя

Кэйсі Стоўнер упэўнена паказаў лепшы час ў кваліфікацыі, нашмат апярэдзіўшы Росі. Хуткасьць Ducati абяцае легкую гонку для аўстраліўскага пілота.