15.09.2008
Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.
12.08.2008
Гоншчык Repsol Honda Нікі Хэйдэн прапусьціць этап у Брно. Прычына банальная - Нікі надта няўдала правёў летнія вакацыі, атрымаўшы траўму падчас чэмпіянату X Games. На практыцы амерыканец кепска прызямліўся пасьля чарговага скачку і пашкодзіў стапу правай нагі. Вэрдыкт дактароў не абрадваў Хэйдэна: каб пазбегнуць наступных ускладненьняў, Нікі зможа вярнуцца на трасу толькі ў канцы жніўня на Гран Пры Сан Марына.
20.07.2008
Нікі Хэйдэн адкрыта заявіў, што вядзе перамовы з Ducati аб працы ў завадской камандзе ў 2009 годзе.