01.01.2008
Czech Republic
Гран Пры Чэхіі. Брно

Трэк у Брно - пакуль што адзіны трэк, які прымае MotoGP на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы. Гэта вельмі доўгая траса – 5 403 метры. І шырокая – 15 метраў. Пры гэтым на трэку адносна мала паваротаў – 8 правых і 6 левых. Даўжыня самага доўгага прамога ўчастку – 636 метраў. Траса пабудаваная ў 1987 году і мадэрнізаваная ў 1996. Рэкорд кола на гэтым трэку да 2008 году належыў Валянціна Росі і быў усталяваны ім у 2006 годзе – 1′56”191. Гонка MotoGP доўжыцца 22 колы, што складае 118.866 км.