
Лорыс Капіросі нарадзіўся 4 красавіка 1973 у Castel San Pietro Terme, Балоньня, Італія.
У 1990 і 1991 гадах выйграў чэмпіёнскія тытулы ў класе 125cc, ў 1998 - у класе 250cc.
2003-2007 - выступаў за каманду Ducati.
З 2008 Лорыс Капіросі ганяе на Suzuki пад нумарам 65.
18.08.2008
Трэці запар подыўм для Suzuki прынес Лорыс Капіросі. Аправіўшыся ад траўм, 35-гадовы італьянец зноў у форме і адчувае, што матацыкл зможа дазволіць яму змагацца за перамогі.
Лорыс Капіросі: “Для мяне сёньняшняе трэцяе месца раўнасільна перамозе. Я вельмі рады быў працаваць з Suzuki ўвесь гэты час і ўдвая рады, што наша праца пачынае прыносіць плён. Пару гонак [...]
18.08.2008
Трыумфатары - Валянціна Росі, Тоні Эліас і Лорыс Капіросі - дзеляцца сваімі ўражаньнямі аб Гран Пры Чэхіі на афіцыйнай прэс-канферэнцыі MotoGP пасьля гонкі.
18.08.2008
Валянціна Росі атрымаў самую лёгкую перамогу ў сезоне, дзякуючы нечаканаму падзеньню галоўнага суперніка, лідэра гонкі Кэйсі Стоўнэра. Тоні Эліас і Лорыс Капіросі склалі італьянцу кампанію на подыўме.
09.08.2008
Да Гран Пры Чэхіі Лорыс Капіросі будзе гатовы на 100%. Траўма, атрыманая ў Асэне месяц таму нарэшце перастала турбаваць італьянскага ветэрана MotoGP. У Брно Лорыса чакае невялікі юбілей: гэты старт будзе 276-м у яго кар’еры. А значыць, пілот Suzuki зраўняецца па колькасьці гонак з бразільскім гоншчыкам Алексам Барашам. Паколькі Алекс ужо не ўдзельнічае ў матагонках, Капірэкс хутка зможа стаць новым рэкардсмэнам.
20.07.2008
Кэйсі Стоўнер упэўнена паказаў лепшы час ў кваліфікацыі, нашмат апярэдзіўшы Росі. Хуткасьць Ducati абяцае легкую гонку для аўстраліўскага пілота.