Росі перамагае ў Лагуна Сэка
Нягледзячы на дамінаваньне Кэйсі Стоўнэра падчас усяго ўік-энда, перамогу атрымаў Валянціно Росі. Стоўнэр навязаў італьянцу жосткую барацьбу ў першай палове гонцы, але недарэчная памылка падчас чарговай атакі не дазволіла Кэйсі падняцца вышэй другой прыступкі п’едысталу. Валянціно Росі безпамылкова правёў гонку і па праву перамог. Трэцім у чарговы раз апынуўся аўстраліец Крыс Вэрмюлен на Suzuki.
Нікі Хэйдэн перойдзе ў Ducati?
Нікі Хэйдэн адкрыта заявіў, што вядзе перамовы з Ducati аб працы ў завадской камандзе ў 2009 годзе.
Пэдроса прапусціць гонку
Гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda прыняў рашэньне пакінуць Гран Пры ЗША. Пэдроса ўдзельнічаў у першых двух практыках на этапе ў Лагуна Сека ў пятніцу, але выступаў дрэнна – боль моцна мяшала нягледзячы на ўсё абязбольвальныя, якія давалі яму лекары.
Гран Пры ЗША (Лагуна Сека). Кваліфікацыя
Кэйсі Стоўнер упэўнена паказаў лепшы час ў кваліфікацыі, нашмат апярэдзіўшы Росі. Хуткасьць Ducati абяцае легкую гонку для аўстраліўскага пілота.
Валянціна Росі застаецца з Yamaha!
Пяціразовы чэмпіён MotoGP, 29-гадовы італьянец Валянціна Росі застаецца з камандай Fiat Yamaha яшчэ на два гады. Такую заяву зрабілі афіцыйныя прадстаўнікі каманды.
Гран Пры Нямеччыны. Прэс-канферэнцыя пасьля гонкі
Першае месца - аўстраліец Кейсі Стоўнэр, другое – італьянец Валянціна Росі, трэцяе – прадстаўнік каманды Rizla Suzuki Крыс Вермюлен.


