Гран Пры Малайзіі
Росі здабыў ужо дзевятую перамогу ў гэтым сезоне, абагнаўшы па ходу гонкі ў Сепанге гішпанца Дані Пэдросу, які стартаваў з поўлу.
Росі здабыў ужо дзевятую перамогу ў гэтым сезоне, абагнаўшы па ходу гонкі ў Сепанге гішпанца Дані Пэдросу, які стартаваў з поўлу.
Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.
Тры падзеньні у апошніх трох гонках амаль канчаткова перакрэсьлілі шанцы Стоўнэра на захаваньне тытула: зараз каб дагнаць Доктара да канца сезону сапраўды прыйдзецца яго застрэліць, прычым у прамым сэнсе слова. Адрыў у 75 пойнтаў за пяць этапаў да фінішу чыста матэматычна яшчэ можна нагнаць, але практычна — нерэальна.
Ізноў Валі ўпэўнена перамагае пасьля падзеньня Кэйсі. Стоўнэр удала стартаваў і пачаў ухадзіць у адрыў ад Росі, але нечаканае падзеньне ў павароце перакрэсьліла надзеі аўстралійца і на перамогу ў гонцы і на тытул у чэмпіянаце.