Жнівень, 2008

12.08.2008

Нікі Хэйдэн па-за гульнёй!

Гоншчык Repsol Honda Нікі Хэйдэн прапусьціць этап у Брно. Прычына банальная - Нікі надта няўдала правёў летнія вакацыі, атрымаўшы траўму падчас чэмпіянату X Games. На практыцы амерыканец кепска прызямліўся пасьля чарговага скачку і пашкодзіў стапу правай нагі. Вэрдыкт дактароў не абрадваў Хэйдэна: каб пазбегнуць наступных ускладненьняў, Нікі зможа вярнуцца на трасу толькі ў канцы жніўня на Гран Пры Сан Марына.

12.08.2008

Валянціна Росі ня церпіцца ізноў выйсьці на трэк

Валянціна Росі: “Сем гонак нам яшчэ трэба праехаць у гэтым сезоне. Летась у большасьці зь іх выйграць мне не атрымалася. Вось і Чэхія тады прынесла мне толькі сёмае месца. Але цяпер акалічнасьці зьмяніліся і да гэтага этапу мы падыходзім зусім на іншым узроўні і ў іншым становішчы: цяпер я лідырую ў чэмпіянаце, за плечамі адна [...]

12.08.2008

Кэйсі Стоўнэр гатовы да барацьбы

Кэйсі Стоўнэр: “Брно – добры трэк, але даволі каварны, як Мужэло або Філіп Айлэнд, хаця гэтым ён мне і падабаецца. У клясе 250cc я прыязджаў тут у тройцы, а летась упершыню выйграў. Таму, калі з байкам не будзе праблем, у мяне высокія шанцы на перамогу і ў гэты раз.
Мне, ды ня толькі мне, а усёй [...]

09.08.2008

Лорыс Капіросі ідзе на рэкорд!

Да Гран Пры Чэхіі Лорыс Капіросі будзе гатовы на 100%. Траўма, атрыманая ў Асэне месяц таму нарэшце перастала турбаваць італьянскага ветэрана MotoGP. У Брно Лорыса чакае невялікі юбілей: гэты старт будзе 276-м у яго кар’еры. А значыць, пілот Suzuki зраўняецца па колькасьці гонак з бразільскім гоншчыкам Алексам Барашам. Паколькі Алекс ужо не ўдзельнічае ў матагонках, Капірэкс хутка зможа стаць новым рэкардсмэнам.

microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5