Лорыс Капіросі захоўвае аптымізм

Лорыс Капіросі захоўвае аптымізм. Падобна Suzuki нарэшце паедзе!
На міжсезонных тэстах каманда Suzuki паказвае сябе з вельмі моцнага боку. Здагадкі аб добрай канкурэнтаздольнасьці пацьверджае і Лорыс Капіросі…
Лорыс Капіросі: “Мне вельмі падабаецца байк. Афіцыйна, мы пакуль не на 100% упэўненыя ў рухавіку, але на трасе я ні разу не знайшоў падставы для крытыкі. У дадзены момант, я проста магу сказаць, што мы гатовыя да бою і мы зараджаныя на перамогу. Кажу гэта таму, што ўпэўнены. Калі мы адправіліся ў Малайзію, я сам сабе гэтак паставіў задачу: калі мы пакінем Сепанг з рэальна добрымі вынікамі, мы будзем канкурэнтаздольныя ўвесь год! Гэта пацвердзілася ў Катары. Зараз я чакаю не дачакаюся Хераса. Калі мы прывязем добрыя вынікі і тамака, мы сапраўды гатовыя да сезону.”
“Рама і баланс матацыкла амаль у ідэале, такога ў нас яшчэ не было ніколі. Наш байк не такі ўжо і дрэнны, але некаторы недахоп магутнасьці рухавіка ўсёткі адчуваецца. Шкада, што гэта тая частка працы, якую мы не можам зрабіць самі пры падрыхтоўцы да гонак або наладамі. Гэта вырашае гоначны дэпартамент. Адзінае, што мы можам рэгуляваць, гэта зьмена карт запальваньня і налада інжэктара - плюс-мінус некалькі конікаў, не больш. Так мы знаходзім лепшыя суадносіны магутнасьці і кіравальнасьці, але недахоп сіл заўсёды вылазіць на прамых.”
“Мая галава раіць мне павесіць шалом на сцяну, але маё сэрца падказвае, што я павінен ганяцца. Я бы сказаў, што цяпер я гатовы рашуча дужацца за кожны подыўм, у кожнай гонцы. Дасягаць пяцёркі лідэраў пасьля кожнага старту - вось да чаго я буду імкнуцца ў гэтым сезоне.”
Фота: motoGP.com
