12.03.2009

Росі падрабіў журналістам у часопісе Ferrari


Вядомы фанат аўтагонак, Валянціна ўпершыню ў сваёй кар’еры выступіў у ролі задаючага пытаньні.

Валянціна Росі ўзяў інтэрв’ю ў дырэктара каманды Формулы 1 Ferrari F1 Стэфана Дамэнікалі. Вядома ж, гэта была проста сяброўская гутарка двух заслужаных асоб, але цікава, як з гэтага стварылі цэлую падзею!

Вашай увазе найбольш цікавая вытрымка з дыялёгу, калі размова зайшла аб параўнаньні матацыклаў MotoGP і балідаў Формулы 1.

Росі: “Так, гэта параўноўваць немагчыма. Падчас ралійных гонак, ты не стамляешся фізічна. Табе проста трэба заставацца за рулём аўто некалькі гадзін запар, ты пачынаешся раніцай, завяршаеш увечары, але цалкам не стамляешся. У Формуле 1 уся праблема ў шыі. Калі ты доўгі час не рухаеш ёй, яна пачынае балець і зацякаць. Але калі ты кіруеш байкам, ты вельмі стамляешся: ты вядзеш матацыкл сваім целам, увесь час у руху адносна матацыкла, адносна зямлі - гэта цяжкая праца!”

Дамэнікалі: “Я заўсёды з задавальненьнем глядзеў матацыклетныя гонкі, нават калі я быў хлопчыкам, і зараз, калі займаюся зусім іншым бізнэсам. Мне падабаецца дух матагонак. Гэта бітва паміж двума гладыятарамі, і яна бударажыць прытомнасьць, і мне здаецца, гэтага бракуе сёньня Формуле 1.”

Росі: “Без сумневаў, мы ўсё атрымліваем масу задавальненьня. Але жыцьцё ў паддоках зусім іншая”.

Дамэнікалі: “Так, тут па-за ўсякімі сумневамі, нашым галоўным прыярытэтам будзе звярнуць увагу гледачоў на тое, хто менавіта едзе за рулём, які ў яго досьвед і што ён за чалавек. Формула 1 - гэтае не толькі тэлевізійнае шоў.”

Росі: “Верагодна таму Міхаэль Шумахер пачаткаў займацца матагонкамі?”

Дамэнікалі: “Ну, а зараз, ведаючы яго здольнасьці, змог бы ты выказаць здагадку, хто паедзе хучэй: Міхаэль у MotoGP ці ты ў Формуле 1?”

Росі: “Канешне, я!”

Фота: motogp.com