Пэдроса прапусьціць першую гонку сезону?


Дані Пэдроса нават на тэстах не шкадуе сябе.

Пілот Repsol Honda Дані Пэдроса можа прапусьціць першую гонку сезону, якая пройдзе 12 красавіка ў Катары.

2 сакавіка падчас тэстаў MotoGP на трэку Лосэйл у Катары Пэдроса на высокай хуткасьці не ўпісаўся ў паварот, дапусціўшы памылку пры тармажэньні. Пасьля інцыдэнту Дані быў дастаўлены ў мабільны шпіталь MotoGP, а на наступны ж дзень быў датэрмінова вызвалены ад тэстаў і паляцеў у Барсэлону, дзе яму 4 сакавіка правялі трохгадзінную аперацыю. Больш за ўсё папакутвалі калена і перадплечча гоншчыка.

Па словах лекараў, траўма, якую атрымаў Даніны падчас свайго падзення, апынулася сур’ёзней, чым меркавалася першапачаткова. Цяпер пілот залечвае раны, аднак гэты перыяд будзе доўгім.

Як зазначыў лекар гоншчыка, перыяд выздараўленьня зойме не менш месяца, і гэты месяц Пэдросе проціпаказаныя любыя гонкі і тэсты, інакш гэта потым вельмі дрэнна скончыцца.

Photo: motogp.com