25.02.2009
Rossi
Rossi
Новыя шынныя правілы не спадабаліся Росі

Чэмпіён MotoGP 2008 вельмі пэсымістычна паставіўся да забароны кваліфікацыйнай гумы. На думку Росі гэта прывядзе да зьніжэньня відовішчнасьці падчас кваліфікацыйных заездаў, калі да апошняй сэкудны невядома, хто ж заваюе поўл.
Росі: “Мне падабаліся кваліфікацыйныя шыны, і мая ідэя складалася ў тым, каб правілы аднолькавых шын увесьці, але зрабіць зь яго выключэньне, захаваўшы хаця б дзьве кваліфікацыйныя покрыўкі - каб была інтрыга, каб было шоў, відовішча! Але мне сказалі “не”…
