20.02.2009

Кэйсі Стоўнэр усё яшчэ лечыць запясьце


Падзеньні мінулага сезону дорага каштавалі Кэйсі.

Шматлікія падзеньні Стоўнэра ў сезоне 2008 года прывялі да абвастрэньня старой траўмы запясьця. Гоншчык Ducati да гэтага часу так і не можа яе загаіць.

Кэйсі Стоўнэр: “Магу сказаць, што я даволі моцна расчараваны тым, як ідуць справы з запясьцем. Да аперацыі дактары запэўнівалі мяне, што праз тры месяцы я ўжо забудуся аб гэтай праблеме. Але час ідзе і пакуль што я не адчуваю сябе цалкам здаровым. Чаго мы толькі не спрабавалі за гэты час, каб паскорыць працэс – усё дарма. Гаеньне ідзе сваёй чаргой, але яно вельмі павольнае. Крыўдна, хоць я разумею, што без аперацыі абыйсьціся таксама было нельга, цяпер дактары імкнуцца дапамагчы мне хутчэй перажыць гэты перыяд. Чаго я не разумею - навошта было рабіць такі велізарны разрэз: ні ў каго з тых, хто мінуў падобную аперацыю, не бачыў яшчэ шнара даўжынёй у 6 сантыметраў як у мяне, і ён баліць ужо больш трох месяцаў! Такая маленькая костачка ўжо даўно павінна была загаіцца, і пазбавіць мяне ад праблем. Карацей кажучы, лекарам гэтым я больш ня веру”.