FIM
Зьмяненьні ў рэгляманце MotoGP

Дуэль Росі і Стоўнэра ў Лагуна-Сэка 2008
FIM афіцыйна абвясьціла шэраг зьменаў у рэгляманце MotoGP, накіраваных на зьніжэньне выдаткаў ва ўмовах сусьветнага эканамічнага крызісу.
1. Новы расклад гоначнага ўікэнда. Вольных практык будзе не тры, як раней, а толькі дзве – адна ў пятніцу і адна ў суботу. Скароціцца і час іх правядзеньня – яны скарочаныя да 45 хвілін у каралеўскім класе і ў класе 250 сс, а ў класе 125 сс – наогул да 40 хвілін. Скарочаны і час кваліфікацыйнай практыкі. Нядзельн ўорм-ап зараз будзе доўжыцца толькі па 20 хвілін у кожным класе.
2. З Гран Пры Чэхіі ўводзіцца абмежаваньне ў максымум пяць матораў на кожныя восем гонак. Пры гэтым не дазваляецца зьмяняць якія-небудзь дэталі матораў (акрамя штодзённага тэхабслугоўваньня).
3. Забараняецца выкарыстаньне керамічных кампазітных матэрыялаў для тармазных кружэлак і калодак матацыклаў.
4. Забараняецца выкарыстаньне сыстэмы Launch Control (дапамагае пры старце гонкі).
5. Забараняецца выкарыстаньне электроннай кантраляванай падвескі (Electronic Controlled Suspension).
6. Скарачэньне тэставых праграмаў.
