05.01.2009

Kawasaki сыходзіць з MotoGP!

Kawasaki MotoGP 2008

Нечаканае паведамленьне з паддокаў: Kawasaki сыходзіць з MotoGP!

Паводле некалькіх крыніцаў, дрэнныя эканамічныя паказчыкі прымушаюць Kawasaki зьмяняць прыярытэты. Пасьля шасьці гадоў пасьпяховага дужаньня за Гран Пры, зялёныя змушаныя зачыніць вялікую частку выдатковых гоначных праектаў.

Асабліва шкада чуць аб сыходзе вытворцы, які толькі-толькі выйшаў на канкурэнтаздольны ўзровень. Разам з Рэндзі дэ Пюнье, Шынья Накано і Аліўе Жакам завадская каманда дасягнула поспеху з найлепшым вынікам у выглядзе другога месца ў Гран Пры і пятым месцам у Кубку Канструктараў. У 2008 годзе дуэт Джона Хопкінса і Энтані Ўэста змог двойчы дасягнуць пятой пазыцыі. Аднак у камандным заліку зялёная каманда засталася на дзявятай пазіцыі з дзесяці.

З рашэньнем Kawasaki пакінуць сусьветны чэмпіянат, маторны спорт страціць яшчэ аднаго значнага гульца ўсьлед за сыходам Honda з Superbike і F1, а таксама Suzuki і Subaru з WRC.