Лорыс Капіросі ідзе на рэкорд!

Фота: motogp.com
Да Гран Пры Чэхіі Лорыс Капіросі будзе гатовы на 100%. Траўма, атрыманая ў Асэне месяц таму нарэшце перастала турбаваць італьянскага ветэрана MotoGP. У Брно Лорыса чакае невялікі юбілей: гэты старт будзе 276-м у яго кар’еры. А значыць, пілот Suzuki зраўняецца па колькасьці гонак з бразільскім гоншчыкам Алексам Барашам. Паколькі Алекс ужо не ўдзельнічае ў матагонках, Капірэкс хутка зможа стаць новым рэкардсмэнам.
Лорыс Капіросі: “А я і не ведаў, што так наблізіўся да гэтага рэкорду! Думаю, што яшчэ засталіся некалькі хлопцаў са старой гвардыі, якія маглі б праехаў і больш гонак, чым я. Але, у любым выпадку, гэтае вялікае дасягненьне для мяне. І вядома ж, ведаючы зараз аб гэтым, я не спынюся і давяду лік сваіх стартаў да 300. Хоць для мяне ўсё роўна галоўнае - захаваньне канкурэнтаздольнасьці ў барацьбе з наймацнейшымі гоншчыкамі.
У Брно мне заўсёды ўсьміхалася фартуна, гэтая траса мне падабаецца з любога ракурсу. Я б з задавальненьнем выйграў бы там зноўку. Думаю, GSV-R выдатна падыходзіць для гэтага трэка, так што мы там будзем на вышыні. Мая рука ўсё яшчэ баліць, на сёньня на 100% я яшчэ не гатовы да бітвы за Чэхію, але з кожным днём я станаўлюся мацней. Так, у Чэхіі з гэтым у мяне праблем ужо не будзе”.
