Меландры заменяць яшчэ да ГП Чэхіі?
Італьянскі матагоншчык Марко Меландры не апраўдаў надзеі каманды Ducati і не ўпэўнены ў тым, што яму прадставіцца магчымасьць працягнуць удзел у чэмпіянаце пасьля летняга перапынку.
Меландры не выключае, што ў сувязі са слабымі вынікамі, якія ён паказвае ў гонках, каманда Ducati можа зьняць яго з чэмпіянату. Цяпер сам Меландры кажа, што знаходзіцца ў чаканьні канчатковага рашэньня кіраўніцтва каманды Ducati.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, але па чутках, якія распаўсюджваюцца ў вакол MotoGP, Ducati выношвае ідэю замяніць Меландры на 35 гадовага гішпанца Сэтэ Жыбернау (Sete Gibernau), які бліскаў на трэках некалькі гадоў таму, у 2006 заявіў, што завязаў з матагонкамі, але ўлетку гэтага года нечакана для ўсіх прыняў прапанову Ducati патэставаць іх гоначны Desmosedici на трэку ў італьянскім Муджэлло.
Роўна год назад Меландры падпісаў дамову з Ducati на два сезону – 2008 і 2009 – аднак другі год ужо адменены па дамове абедзвюх бакоў, і цяпер гаворка толькі аб тым, ці даедзе Меландры за Ducati бягучы сезон або замена адбудзецца прама пасярэдзіне чэмпіянату.
Сам Меландры кажа, што традыцыйная летняя прадышка для яго будзе ў гэты раз досыць нервовай, бо покамест Ducati трымае яго ў падвешаным стане – накшталт бы дамова ёсьць і ў сіле, але вось ці адмовіцца каманда ад Марко як пілота або ўсёткі не, пакуль так і не ясна.
Цяпер Меландры займае толькі сямнаццатае месца ў турнірнай табліцы MotoGP 2008 са сціплымі 32 пойнтамі, а лепшым яго вынікам стала пятае месца ў Гран Пры Кітая.