Лагуна Сэка. Прэс-канферэнцыя пасьля гонкі


Фота: motogp.com

Гран Пры ЗША завяршыўся пераканаўчай перамогай Валянціна Росі. Другое месца - Кэйсі Стоўнэр. Трэцяе - за Крысам Вермюленам. Вашай увазе каментары гэтых гоншчыкаў.

Валянціна Росі: “Для мяне гэта была проста фантастыка. Асабліва ўлічваючы, што я першы раз выйгрываю тут, на гэтым трэку. Каманда ўнесла некаторыя паляпшэньні ў матацыкл, дзякуючы якім мне атрымалася набраць зусім іншы тэмп. Добры старт, потым яркая бітва з Кэйсі, якая была вельмі клёвая. Гэта была вельмі важная перамога, вельмі эмацыйная. Затое зараз можна цэлы месяц адпачываць і расслабляцца ў рамках нашых летніх вакацый”.

Кэйсі Стоўнэр: “Пасьля паловы дыстанцыі я зрабіў памылку. І гэта была сапраўды мая памылка – маляўка не так падгарнуў і страціў кантроль над пярэднім колам у павароце. У той жа час нельга не сказаць што некаторыя абгоны і некаторыя выбрыкі былі для мяне празмернымі. Я езджу шмат гадоў, мінуў шмат розных узроўняў, і пару выбрыкаў сталі для мяне пераборам. Я б жадаў, каб бітва была некалькі чысцейшай. Але ў любым выпадку, мы задаволеныя вынікам. Я усё бліжэй да вяршыні чэмпіянату, а яшчэ наперадзе досыць этапаў”.

Крыс Вермюлен: “Гэта быў складаны старт з трэцяга шэрагу, а гэтыя хлопцы ўсё ўнасіліся і ўнасіліся наперад. Мне прыйшлося трохі падужацца з Хэйдэнам і Давізіёзо, а потым атрымалася абыйсьці іх. Тэмп быў узяты нядрэньны. Зразумела, што Росі са Стоўнэрам было ўжо не нагнаць, але трэцяе месца – вельмі добры вынік для мяне і для каманды. А тое, што ён дасягнуты на сухой трасе (звычайна мы добра выступаем у дажджлівае надвор’е), кажа аб тым, што Suzuki добра працуе з матацыклам. З нецярпеньнем буду чакаць наступнага этапу ў Брно”.