20.07.2008

Нікі Хэйдэн перойдзе ў Ducati?


Фота: MotoGP.com

Нікі Хэйдэн адкрыта заявіў, што вядзе перамовы з Ducati аб працы ў завадской камандзе ў 2009 годзе. Аб гэтым Нікі сказаў ў інтэрв’ю італьянскай спартовай газэце Gazzetta dello Sport.

Чэмпіён сьвету 2006 года ў класе MotoGP у дадзены момант выступае за каманду Repsol Honda, хоць кантракт дзейнічае да канца сезону, мноства чутак ужо даўно рояцца вакол Нікі.

Магчыма, Ducati сапраўды рыхтуе кантракт для Хэйдэна: адзіным пацьверджаным пілотам завадской каманды з’яўляецца Кэйсі Стоўнэр, а месца другога пілота вакантна, і Нікі мае ўсе шанцы яго атрымаць.

Нікі Хэйдэн: “Я пакуль нічога не падпісваў, але мы вядзем перамовы. Але мы жадаем спачатку паглядзець, што зробіць Honda. Мы гаварылі з японцамі, але я зараз не жадаю выдаваць дэталяў. Мне падаецца, з Кейсі я бы змог спрацавацца лепш, чым з Дані Пэдросай, таму што нашы стылі пілатаваньня вельмі падобныя. Гэта стала б новым выклікам для мяне, калі б яны рашылі мяне наняць. Я не баюся мяняць байк, Ducati сёньня вельмі добры варыянт”.