Гран Пры Нямеччыны. Прэс-канферэнцыя пасьля гонкі

Фота: Moto-Live.com
Першае месца - аўстраліец Кейсі Стоўнэр, другое – італьянец Валянціна Росі, трэцяе – прадстаўнік каманды Rizla Suzuki Крыс Вермюлен.
Кейсі Стоўнэр: “Я бачыў, як Дані ад’яжджае ўсё далей і далей ад мяне, і думаў “так, гэта сумленная гульня, і мне яго не дагнаць”. Мы абралі такія ж шыны, якім патрабавалася большы часу для прагрэву. Потым я ўбачыў як Дані сышоў з дыстанцыі. І я стаў першым. Гэта, вядома, няўдача, да гэтага моманту ён ішоў вельмі добра. Пасля яго падзеньня мне заставалася толькі з кожным колам нарошчваць перавагу перад астатнімі супернікамі, першым чынам Валі. Увогуле, я як звычайна, удзячны камандзе, гэта вельмі добра, што мне атрымалася яшчэ трохі прасунуцца наперад у заліку”.
Валянціна Росі: “Для мяне гэта ў любым выпадку пазітыўны вынік. Я ізноў на вяршыні турнірнай табліцы, таму другое месца ў Гран-пры Нямеччыны – гэта зусім нядрэнна, нават, мабыць, добра. Асабліва прымаючы да ўвагі неймаверна складаныя пагодныя ўмовы. Ужо не кажучы аб тым, што стартаваў я з трэцяга шэрагу. Я бачыў, як сышоў у жвір Дані, і паспрабаваў дагнаць Кейсі, але гэта было нерэальна. Увогуле, я задаволены – мне атрымалася захаваць высокую хуткасьць аж да самага канца”.
Крыс Вермюлен: “У суботу ў нас была вельмі дрэнная кваліфікацыя. Стартуючы з пятага шэрагу, было вельмі складана на штосьці разлічваць. Абсалютна незразумела якім чынам, але мне ткі атрымалася дагнаць гэтых супэрхуткіх хлопцаў і апынуцца на подыўме. Я сам, трэба прызнаць, здзіўлены гэтым фактам”.
Пасьля Заксенрынга пілотаў каралеўскага класа чакае зусім маленькі перапынак, менш тыдню – ужо ў наступную нядзелю ім ганяць у ЗША, у Лагуна Сека. Праўда, тамака хутчэй за ўсё нямецкага варыянту з надвор’ем ужо ня будзе, бо ў Каліфорніі зацяжны праліўны дождж – з’ява вельмі рэдкая, калі не сказаць фантастычная.