Міка Каліо рыхтуецца да каралеўскага класу MotoGP

Міка Каліо тэстуе новы байк у Хэрэсе. © mikakallio.com
Фін Міка Каліо, які яшчэ сёлета бліскаў у 250сс, наступны сезон правядзе ў каралеўскім класе MotoGP.
Міка ўжо пазнаёміўся на тэстах са сваім новым байкам Ducati Desmosedici, які лічыцца самым складаным і самым наравістым байкам з усіх пяці, на якіх ганяюць у старэйшым класе MotoGP. Акрамя таго, гэта адзіны матацыкл не-японец. Астатнія – Honda RC212V, Yamaha M1, Suzuki GSV-R і Kawasaki ZX-RR. Але як прызнаўся сам Міка Каліо, на чатырохтактным 800-кубовым Desmo яму было ездзіць нават лягчэй, чым на 250-кубовым двухтактным KTM.
Міка Каліо: “Магчыма, гэты байк вадзіць трохі лягчэй, чым той, на якім я ганяў у мінулым сезоне. Не ўпэўнены да канца, мне цяжка судзіць пакуль, але здаецца так. З аднаго боку, 250-кубовая машына лягчэй і тамака менш моцы, а з іншай, 800-кубовы матацыкл, наадварот, мае залішнюю магутнасьць, кантраляваць якую дапамагае электроніка.
Гэтыя машыны цалкам розныя, і моц, вядома, ускладняе працэс, але пры гэтым, прылаўчыўшыся да матацыкла каралеўскага класа хоць бы трохі, ездзіць на ім становіцца лягчэй, бо тую самую залішнюю моц можна выкарыстаць для рашэньня праблем, напрыклад, для выпраўлення ўласных памылак – калі занадта позна націснуў на тормаз або заклаў трохі большае чым трэба кола, памылку дапаможа выправіць газ. У 250сс такой магчымасьці няма зусім”.
Свой дэбютны сезон у страрэйшым класе MotoGP Міка Каліо правядзе за каманду Team Alice – каманду-сатэліта Ducati.

Міка Каліо тэстуе новы байк у Хэрэсе. © mikakallio.com
