21.11.2008
Rossi
Rossi
Росі пратэставаў Ferrari

Чэмпіён MotoGP пачаў двухдзённыя тэсты з дзейсным уладальнікам Кубку канструктараў Формулы 1 Ferrari. У першы дзень Валі праехаў 64 колы на апошняй вэрсіі італьянскага баліду F2008 па трэку ў Муджэло і паказаў найлепшы час 1′22.550, што саступае рэкорду мінулагодняга чэмпіёна Кімі Райканена ўсяго 1.5 сэкунды.
Як адзначыў сам італьянец, сур’ёзныя мэты на тэсты не ставяцца, а ганяецца ён выключна дзеля задавальненьня.
Валянціно Росі: “Шанцы таго, што я зьяўлюся ў Формуле 1 – блізкія да нуля. Два гады назад я сур’ёзна ацэньваў гэтую магчымасьць, але ўсвядоміў, што не магу завяршыць сваю кар’еру”.








Photo © Ferrari S.p.A.