Suzuki
Suzuki разьлічвае на трэцяе месца

Дырэктар каманды Rizla Suzuki MotoGP Крыс Дэнінг разглядае гэты год як пераходны і чакае лепшых вынікаў у наступным сезоне.
Крыс Дэнінг: “Для нас пара-тройка подыўмаў у сезоне - гэта не вынік! У пачатку года мы ставілі сабе задачу змагацца за месцы ў тройцы на кожным этапе. Матацыкл у нас быў нядрэнны, ды і гоншчыкі стараліся з усіх сілаў – аднак разрыў паміж імі і лідэрамі чэмпіянату ў выніку апынуўся вельмі вялікі. Гэта толькі з выгляду здаецца, што сэкунда адставаньня ад Валянціна Росі гэта глупства – на самой справе каб пераадолець гэтую сэкунду патрабуецца маса высілкаў і часу. Цяпер, у перыяд міжсезоньня, у нас ёсьць гэты час і сур’ёзная праца над матацыклам ужо ідзе поўным ходам – над такім матацыклам, які дапаможа нашым пілотам раскрыць свой патэнцыял на ўсе 100%. Пакуль што мы ўсё яшчэ на шляху да гэтага, але прыкладаем ўсё высілкі, каб наблізіць гэты момант як мага хутчэй: месцы ў канцы першай дзясяткі нас не ўладкоўваюць, мы хочам быць у тройцы!”
У 2009 годзе за каманду працягнуць выступаць Крыс Вермюлен і Лорыс Капіросі. Першыя тэсты падрыхтоўкі да новага сезону Suzuki правядзе ў сьнежні ў Аўстраліі.
