Гран Пры Валенсіі

На фінальным этапе MotoGP сезону 2008 года ў Валенсіі перамог Кэйсі Стоўнэр, які дамінаваў напрацягу ўсяго ўік-энда. Другім прыйшоў да фінішу гішпанец Дані Пэдроса з Repsol Honda. Трэцім фінішаваў новы чэмпіён MotoGP Валянціна Росі.

Кэйсі Стоўнэр: “Большага я не мог і жадаць. Гэта быў вельмі складаны сезон, мноства ўзлётаў і падзеньняў. Я ўскладаю вялікую надзею на тэставаньне новага байка. Менавіта таму я працягваў ездзіць, а не лёг на аперацыю яшчэ да канца сезону. Ну а тое, што ў суботу нам атрымалася знайсьці добрыя наладкі, а потым настолькі добра падрыхтавацца да warm up і да ўласна гонкі – стала толькі дадатковымі плюсамі”.

Дані Пэдроса: “Стоўнэру вельмі часта атрымоўваецца граматна наладзіць матацыкл у кароткі час. У гонцы ён быў з-за гэтага крышачку хутчэй за мяне. Я гэтым расчараваны, таму што я жадаў перамагчы – усёткі як-ніяк родныя гішпанскія фанаты заўзелі за мяне. Але тым ня менш я рад таму, што я ізноў стабільна ў першых шэрагах пасля адчувальнага правалу ў сярэдзіне сезону”.

Валянціна Росі: “Нажаль, мы цалкам правалілі адзіную практыку на сухім асфальце. З-за гэтага я стартаваў з чацьвёртага шэрагу. Пасьля гэтага мы памянялі наладкі, і я выдатна стартаваў ужо на самой гонцы. Мне атрымалася хутка абыйсьці шмат гоншчыкаў, і ў выніку я быў не так далёка ад Дані. Я імкнуўся паднаціснуць, але нажаль, мы не былі ў 100% форме. Мы заўсёды змагаемся на гэтым трэку, і тым ня менш я рады, што сканчаю год на подыўме. Гэта быў вялікі сезон, убачымся ў наступным годзе!”

MotoGP. Гран Пры Валенсіі 2008. Рэзультаты гонкі

1 C. Stoner Ducati Marlboro Team 46:46.114
2 D. Pedrosa Repsol Honda Team + 3.390
3 V. Rossi Yamaha Factory Racing Team + 12.194
4 A. Dovizioso JiR Scot Racing Team + 24.159
5 N. Hayden Repsol Honda Team + 26.232
6 C. Edwards Tech 3 Yamaha + 32.209
7 Shinya Nakano Honda Gresini + 34.571
8 J. Lorenzo Yamaha Factory Racing Team + 35.661
9 L. Capirossi Rizla Suzuki MotoGP + 38.228
10 A. de Angelis Honda Gresini + 47.583
11 J. Toseland Tech 3 Yamaha + 52.107
12 S. Guintoli Team Alice + 52.350
13 C. Vermeulen Rizla Suzuki MotoGP + 52.833
14 J. Hopkins Kawasaki Racing Team + 53.227
15 R. de Puniet Honda LCR + 53.411
16 M. Melandri Ducati Marlboro Team + 1:08.387
17 A. West Kawasaki Racing Team + 1:11.181
18 T. Elias Team Alice + 1:37.055