Гран Пры Індыянаполіса

Гонка праходзіла ў цяжкі ўмовах і была скончана чырвонымі сьцягамі на 20 коле. Ізноў Росі не было роўных, і ён здолеў яшчэ далей адарвацца ад Стоўнэра ў барацьбе за тытул, які Валі ўжо практычна сабе забясьпечыў. Кампанію на подыўме італьянцу скалалі Нікі Хэйдэн і Хорхе Лорэнцо.

Валянціна Росі: “Магу сказаць, што ў горшых умовах, чым сёньня, мне выступаць яшчэ не прыходзілася за ўсю маю кар’еру ў матагонках. Траса невядомая, пакрыцьцё новае, дождж лье як зь вядра. У дадатак, бліжэй да канца заезду ўзмацніўся вецер, ды не проста ўзмацніўся, а стаў зганяць на трасу траву і ўсякае смецьце. Ён дзьмуў парывамі, і нельга было прадказаць, у які момант і адкуль прыйдзе наступны ўдар. Я, вядома, ехаў вельмі хутка нягледзячы ні на што, бо быў першым і лідэрства аддаваць не жадаў. Але бліжэй да канца ўжо з нецярпеньнем чакаў чырвоныя сьцягі на трасе і вельмі быў рады, калі іх нарэшце паказалі. Не памятаю, калі я ў апошні раз выйграваў чатыры гонкі запар, але гэта бясспрэчна кажа аб маёй добрай форме. Зараз будзем чакаць Гран Пры Японіі”.

Нікі Хэйдэн: “Мне наогул ужо няма чаго было губляць – вось я і гнаў. Байк ішоў па мокрым нядрэнна, прынамсі, пакуль воды было не так шмат. Я даволі доўга лідыраваў, чаму я вельмі рады: калі ўбачыў, што раптам перад мной нікога не засталося, не паверыў уласным вачам! Шкада, што Валянціна мінуў мяне ў выніку – але ён рэальна ехаў хутчэй у гэты раз. Я паспрабаваў, было, утрымацца ў яго на хвасьце – але ў той момант, калі траса падсохла, мы страцілі даволі шмат гумы, і яна ўжо не так добра спраўлялася з працай, калі паліло зноў. Хоць усё роўна я ехаў на мяжы магчымасьцяў: паставіў усё на карту і не пралічыўся! Жадаю сказаць дзякуй маім сябрам, камандзе і ўсім тым, хто балеў за мяне – надвор’іца выдалася не цукар, але ўсё роўна яны дайшлі каб падтрымаць мяне, і гэта вельмі прыемна”.

Хорхе Лорэнцо: “Гэта быў мой першы дажджавы подыўм у жыцьці. Нават у чэмпіянаце Гішпаніі мне не атрымоўвалася прыйсьці ў прызах па вадзе. Вядома, шчасьце было б поўным, калі б мне атрымалася мінуць Нікі – вецер відавочна тармазіў яго, ды і шыны, відаць, знасіліся, так што яшчэ адзін-два колы і другое месца было б ў мяне. Дзякуй Yamaha за падтрымку – у гэты раз на подыўме ізноў два яе пілоты, будзем і далей працягваць у тым жа духу!”

MotoGP 2008. Гран Пры Індыянаполіса. Рэзультаты гонкі.

1 V. Rossi Yamaha Factory Racing Team 37:20.095
2 N. Hayden Repsol Honda Team + 5.972
3 J. Lorenzo Yamaha Factory Racing Team + 7.858
4 C. Stoner Ducati Marlboro Team + 28.162
5 A. Dovizioso JiR Scot Racing Team + 28.824
6 B. Spies Rizla Suzuki MotoGP + 29.645
7 S. Guintoli Team Alice + 36.223
8 D. Pedrosa Repsol Honda Team + 37.258
9 C. Vermeulen Rizla Suzuki MotoGP + 38.442
10 A. de Angelis Honda Gresini + 42.437
11 A. West Kawasaki Racing Team + 47.179
12 T. Elias Team Alice + 55.962
13 R. de Puniet Honda LCR + 57.366
14 J. Hopkins Kawasaki Racing Team + 58.353
15 C. Edwards Tech 3 Yamaha + 1:00.613
16 L. Capirossi Rizla Suzuki MotoGP + 1:05.620
17 Shinya Nakano Honda Gresini + 1:05.854
18 J. Toseland Tech 3 Yamaha + 1:07.968
19 M. Melandri Ducati Marlboro Team + 1:21.023