20.08.2008
Formula 1
Formula 1
Дэвід Култхард наведаў этап MotoGP

Фота: motogp.com
Зорка Формулы 1 Дэвід Култхард наведаў этап MotoGP у Брно. 37-гадовы шатляндзец аказаўся даўнім фанатам матагонак.
Дэвід Култхард: “Да таго як пачаць ганяцца на чатырох колах, я крыху займаўся матакросам, але пераламаў вельмі шмат костак. Я перайшоў у картынг і абраў машыны, але заўсёды любіў байкі. Я ўражаны тымі хлопцамі, якія могуць ганяць на двух колах. Як фанат, я лічу, што MotoGP робіць проста фантастычнае шоў”.
