Меландры будзе выступаць за Kawasaki у 2009

Фота: motogp.com
Былы чэмпіён ў класе 250cc, Марко Меландры, пацьвердзіў падпісаньне кантракта з камандай Kawasaki на 2009 год. Астатак сезону 2008 італьянец правядзе ў Ducati. Нягледзяцы на хуткую адстаўку, Марко запэўніў зрабіць усё магчымае, каб нарэшце паказаць дастойны вынік у наступных шасьці Гран Пры.
На пытаньне сайта motogp.com, чаму менавіта Kawasaki, Марко адказаў, што верыць у патэнцыял каманды.
Марко Меландры: “Я веру ў патэнцыял каманды. Людзі працуюць як адно цэлае, а група інжынераў робіць усё магчымае, каб гоншчык лепш адчуваў матацыкл, і заўсёды дапамагаюць наладзіць яго як мага лепш, прыслухваючыся да меркавання гоншчыка. Джон Хопкінс – вельмі добры гоншчык, і, магчыма, яму трэба мацнейшы таварыш па камандзе, каб быць больш матываваным. Магчыма, мне таксама гэта трэба. Я сапраўды жадаю працаваць разам з таварышам па камандзе, так што гэта будзе добры досвед для нас абодвух”.