Капірэкс: “Мая мэта – першыя месцы!”

Трэці запар подыўм для Suzuki прынес Лорыс Капіросі. Аправіўшыся ад траўм, 35-гадовы італьянец зноў у форме і адчувае, што матацыкл зможа дазволіць яму змагацца за перамогі.
Лорыс Капіросі: “Для мяне сёньняшняе трэцяе месца раўнасільна перамозе. Я вельмі рады быў працаваць з Suzuki ўвесь гэты час і ўдвая рады, што наша праца пачынае прыносіць плён. Пару гонак назад, калі я быў далёка не ў лепшай форме, каманда не адвярнулася ад мяне і падтрымлівала ўсімі магчымымі сродкамі, за што я ім вельмі ўдзячны. Мне прыемна, што тут у мяне вераць і што зараз у мяне ёсьць, чым іх аддзячыць. Аднак мая мэта – першыя месцы. Я ужо 19 сезонаў у MotoGP і лічу, што гэта мне яшчэ па сілах.
Здаецца, мы нарэшце намацалі тыя нябачныя рычагі, якія дазволяць нам ехаць хутчэй. Я ужо казаў, што ў матацыкла Suzuki ёсьць патэнцыял. Засталося яшчэ ледзь-ледзь ажывіць яго, і справа пойдзе. Можа быць з тэстам новага шасі мы зможам ссунуць гэтае пытаньне зь мёртвай кропкі. Я ведаю, што новы рухавік таксама праходзіць цяпер абкатку ў Японіі і можа быць у гэтым сезоне, дзе-небудзь пасьля Гран Пры Японіі, ён ужо апынецца ў нашых боксах для выпрабаваньняў.
Магчыма, я змог бы паехаць ледзь хутчэй ужо цяпер, але дождж у суботу зблытаў нам усе карты – мы не змаглі належным чынам настроіць байк да гонкі і магчыма нешта выпусьцілі. У выніку, перад самым стартам мы вырашылі вярнуцца да наладак, зробленых у пятніцу, але вядома пры лепшых умовах, я ўпэўнены, я мог бы паказаць і лепшы вынік”.