Тоўсланд упэўнены ў Michelin


Фота: motogp.com

Французскі шыннік у мінулых Гран Пры не дазволіў сваім кліентам пазмагацца за высокія месцы на фінішы і пакуль саступае свайму канкурэнту Brigestone па якасьці гумы. Але Джэймс Тоўсланд прызывае пачакаць з высновамі і паглядзець што будзе ў Чэхіі. Англічанін упэўнены, што Michelin зможа адыграцца ў Брно.

Джэймс Тоўсланд: “У нас была нарада з Michelin, і я ўпэўнены, што яны адыграюцца. Яны ведаюць, што трэба зрабіць, каб палепшыць шыны”.

“Мая лепшая пазыцыя ў гэтым годзе - шостая. Але у Лагуне Сэке я быў упэўнены, што яшчэ б крыху счапленьня, і мы б змаглі ехаць нашмат хутчэй”.

“Мы атрымаем новую спэцыфікацыю рухавіка, якая будзе тут вельмі дарэчы, на такім хуткім трэке [Брно]. Прыемна вярнуцца сюды ізноў. Я ганяўся тут у мінулым годзе, добра ведаю гэты трэк. Па-мойму, ён адзін з найпепшых у плане канфігурацыі”.