Ўэст хоча фінішаваць у дзясятцы
Пілот Kawasaki Энтані Ўэст плянуе палепшыць сваю пазыцыю ў агульным заліку MotoGP 2008.
Энтані Ўэст: “Першая палова сезону мне яўна не ўдалася, і на перапынак я сыходзіў у засмучаных пачуцьцях. Але адпачыўшы з сям’ёй дома ў Аўстраліі я трохі ачуўся і змог добра падумаць, чаму так адбываецца - а гэта тое, чаго мне як раз бракавала з пачатку года: бо такі шчыльны графік проста не дае магчымасьці зрабіць паўзу.
За час перапынку я аналізаваў свае выступы і, як мне здаецца, знайшоў некаторыя чыньнікі маіх няўдач, пераадолеўшы якія я змагу падняць сваё майстэрства да прыстойнага ўзроўню. Зараз стаўлю сабе задачай як мага часьцей зьяўляцца ў дзясятцы, тады да канца сезону маё становішча будзе ўжо не такім жаласным”.
