12.08.2008

Нікі Хэйдэн па-за гульнёй!


Фота: bymotogp.com

Гоншчык Repsol Honda Нікі Хэйдэн прапусьціць этап у Брно. Прычына банальная - Нікі надта няўдала правёў летнія вакацыі, атрымаўшы траўму падчас чэмпіянату X Games. На практыцы амерыканец кепска прызямліўся пасьля чарговага скачку і пашкодзіў стапу правай нагі. Вэрдыкт дактароў не абрадваў Хэйдэна: каб пазбегнуць наступных ускладненьняў, Нікі зможа вярнуцца на трасу толькі ў канцы жніўня на Гран Пры Сан Марына.

Нікі Хэйдэн: “Лекары кажуць, што абапіраючыся на падножкі байка я занадта моцна нагружаю ступню і за гэты ўік-энд я магу нарабіць такіх спраў, што лепш ужо прапусьціць адну гонку і падлячыцца. Я быў на прыёме ў некалькіх дактароў-артапедаў, якія спецыялізуюцца на спартовых траўмах, і яны ў адзін голас заявілі, што выступаць з такой нагой небясьпечна. Вядома, я рушу ўслед іх радзе: былі ўжо прыклады сёлета, калі пілоты выязджалі на трэк з незагаіўшыміся балячкамі, і гэта толькі пагоршылі справу. Вядома, на душы ў мяне цяжка - прыношу свае выбачэньні камандзе і ўсё такое, але Honda ухваліла мой удзел у X Games, так што ніякай самадзейнасьці тут не было. Проста вырашылі, што гэта надасьць мне новых сіл для працягу сезону. А атрымалася вось так…”