Валянціна Росі ня церпіцца ізноў выйсьці на трэк

Валянціна Росі: “Сем гонак нам яшчэ трэба праехаць у гэтым сезоне. Летась у большасьці зь іх выйграць мне не атрымалася. Вось і Чэхія тады прынесла мне толькі сёмае месца. Але цяпер акалічнасьці зьмяніліся і да гэтага этапу мы падыходзім зусім на іншым узроўні і ў іншым становішчы: цяпер я лідырую ў чэмпіянаце, за плечамі адна зь лепшых маіх перамог за апошні час, матацыкл працуе як гадзіньнік і шыны не падводзяць. Я добра правёў гэты месяц з сям’ёй і сябрамі, так што мне ня церпіцца ізноў выйсьці на трэк.

Я ведаю, што ў Брно мне будзе нялёгка. Напэўна ізноў прыйдзецца падужацца са Стоўнэрам, а ён цяпер моцны як ніколі. Так што, пачынальна з пятніцы мы ўсе сілы прыкладзем для таго, каб выціснуць максімум з нашага байка, знайсьці самыя аптымальныя наладкі. Спадзяюся, усе наступныя сем гонак будуць такімі ж забаўнымі як Лагуна!”