Кэйсі Стоўнэр гатовы да барацьбы
Кэйсі Стоўнэр: “Брно – добры трэк, але даволі каварны, як Мужэло або Філіп Айлэнд, хаця гэтым ён мне і падабаецца. У клясе 250cc я прыязджаў тут у тройцы, а летась упершыню выйграў. Таму, калі з байкам не будзе праблем, у мяне высокія шанцы на перамогу і ў гэты раз.
Мне, ды ня толькі мне, а усёй камандзе, яшчэ трэба будзе добра папрацаваць, каб дагнаць Валянціна. Гэта будзе няпроста. Але мы ўсе вельмі імкнемся і ўсе сілы аддаем для перамогі. Ну а тамака ўжо як атрымаецца…
На вакацыях я з’ездзіў дадому ў Аўстралію, каб правесьці час з сям’ёй і забыцца на некаторы час аб гонках і аб усім, што з гэтым зьвязана. А потым вярнуўся да трэніровак і правёў шмат часу на трэку. Дзякуючы гэтаму я добра адпачыў, набраўся сіл і зараз гатовы ізноў уступіць у барацьбу ў выдатнай форме”.