14.4.2009 ▪ Галоўнае

Першую перамогу ў новым сезоне заваяваў Кэйсі Стоўнэр.
Гран Пры Катару прыйшлося перанесьці на панядзелак з-за даджду, але гэта не замінула Стоўнэру пацьвердзіць сваю хуткасьць на трэке. Аўстраліец быў хутчэйшым на працягу ўсяго ўік-энду і быў лідэрам ад старту да фінішу ў гонцы. чытаць далей →
14.04.2009
Першую перамогу ў новым сезоне заваяваў Кэйсі Стоўнэр.
Гран Пры Катару прыйшлося перанесьці на панядзелак з-за даджду, але гэта не замінула Стоўнэру пацьвердзіць сваю хуткасьць на трэке. Аўстраліец быў хутчэйшым на працягу ўсяго ўік-энду і быў лідэрам ад старту да фінішу ў гонцы.
30.03.2009
Ужо 12 красавіка стартуе новы сезон MotoGP. Каманды між тым сканчваюць свае прыгатаваньні да першага Гран Пры. 28-29 прайшлі ў Херэсе апошнія міжсезонныя тэсты.
24.03.2009
Лорыс Капіросі захоўвае аптымізм. Падобна Suzuki нарэшце паедзе!
На міжсезонных тэстах каманда Suzuki паказвае сябе з вельмі моцнага боку. Здагадкі аб добрай канкурэнтаздольнасьці пацьверджае і Лорыс Капіросі…
18.03.2009
FIM распаўсюдзіла папярэдні сьпіс гоншчыкаў на сезон 2009 года. Сапраўдных дэбютантаў каралеўскай сэрыі няшмат: Міка Каліо, Ніколо Канепа, Юкі Такахашы. Пасьля двухгадовага перапынку ў гонкі вярнуўся Сэтэ Жыбернау…
12.03.2009
Валянціна Росі ўзяў інтэрв’ю ў дырэктара каманды Формулы 1 Ferrari F1 Стэфана Дамэнікалі…
06.03.2009
Пілот Repsol Honda Дані Пэдроса можа прапусьціць першую гонку сезону, якая пройдзе 12 красавіка ў Катары.
02.03.2009
Марко Меландры і яго новая каманда Hayate Racing дэбютавалі на начных тэстах у Катары. Нягледзячы на фінансавыя цяжкасьці Kawasaki ўсё ж здолела прадаставіць свой Kawasaki ZX-RR для ўдзелу у сезоне MotoGP 2009. Новаствораная Hayate Racing Team, якая атрымала байк ад вытворцы, будзе кіравацца Ічыро Ёдай (Ichiro Yoda), японскім ветэранам мотопраектаваньня.
27.02.2009
Kawasaki, якая заявіла аб сваім сыходзе з каралеўскіх матагонак, усё ж застанецца ў MotoGP, дзякуючы дамове з Dorna Sports. Будзе выстаўлены толькі адзін байк з баявым гоншчыкам Марко Меландры.
25.02.2009
Чэмпіён MotoGP 2008 вельмі пэсымістычна паставіўся да забароны кваліфікацыйнай гумы. На думку Росі гэта прывядзе да зьніжэньня відовішчнасьці падчас кваліфікацыйных заездаў, калі да апошняй сэкудны невядома, хто ж заваюе поўл.
Росі: “Мне падабаліся кваліфікацыйныя шыны, і мая ідэя складалася ў тым, каб правілы аднолькавых шын увесьці, але зрабіць зь яго выключэньне, захаваўшы хаця б дзьве кваліфікацыйныя [...]